Добро пожаловать, Гость
Логин: Пароль: Запомнить меня
  • Страница:
  • 1

ТЕМА: Вершы пра вайну

Вершы пра вайну 7 года 10 мес. назад #887

  • =SF=Ulrich
  • =SF=Ulrich аватар Автор темы
  • Не в сети
  • Командир сквада
  • Командир сквада
  • Сообщений: 559
  • Репутация: 3
  • Спасибо получено: 97
Бацьку

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінкамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта.
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым... летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.

Хацелася пачуць: "Сынок..."
Ускрыкнуць радаснае: "Тата!"
Бацькоўскім быў мне кожны крок…
Усё ішлі, ішлі салдаты...

Каторы раз сыходзіў снег...
Дамоў вярнуліся суседзі.
Я кожнаму насустрач бег
І чуў кароткае: "Прыедзе..."

Калі ў крыўдзе мне сябры
Гразіліся бацькамі,
Тады хацелася наўзрыд
Заплакаць шчырымі слязамі.

Не плакаў я - усім на злосць.
Бо ў хаце быў адзін - мужчына.
Не йшоў ты...
Маці маладосць
Глыбей заворвалі маршчыны.

І зараз еду я здалёк,
Чакаю ўсё - зайду, а маці
Мне кажа: "Пазнаеш, сынок?
Вось наша ўся сямейка ў хаце..."

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

Рыгор Барадулін
Спасибо сказали: =SF=Perforator_BG

Пожалуйста Войти или Регистрация, чтобы присоединиться к беседе.

Последнее редактирование: от =SF=Ulrich.
  • Страница:
  • 1